Фота: yandex.by
У кастрычніку 683 гродзенцы звярнуліся ў Гродзенскі гарвыканкам з двума патрабаваннямі: размяшчаць гандлевыя аб’екты тыпа кіёскаў «Табакерка» на адлегласці не менш 500 метраў ад устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорта; вызначыць для гэтых аб’ектаў два-тры месцы на ўскрайку горада, піша harodniaspring.org.
Па меркаванні грамадзян, гэтыя аб’екты з’яўляюцца наўпроставай рэкламай тытунёвых вырабаў. І гэта пры тым, што яны размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад пералічаных устаноў і нават на веладарожках.
Свой зварот грамадзяне таксама абгрунтавалі Рамачнай канвенцыяй Усясветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню, удзельніцай якой з’яўляецца Беларусь, паводле якой у Еўропе цягам 2015−2025 гадоў стаіць задача па зніжэнні роўню распаўсюджанасці ўжывання тытуню як мінімум на 30% да 2025 г. у параўнанні з роўнем ужывання 2010 г.
Заяўнікі атрымалі адказ ад 6 лістапада 2019 г. № 1008/Кол-439/Э за подпісам намесніка старшыні Гарадзенскага гарвыканкама Зоі Кулешы. У ім гэта адказная асоба на двух з паловай старонках пералічыла месцы, дзе можна і дзе нельга прадаваць шкодныя для здароўя вырабы. І зрабіла выснову: «Табакеркі» у Гродне размешчаны паводле заканадаўства.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…