Незалежныя кандыдаты Вадзім Саранчукоў, Алена Шаламіцкая, Уладзімір Арцыман і Яўген Дудкін правялі ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця прэс-канферэнцыю, на якую сабралі прадстаўнікоў сваіх камандаў і незалежных назіральнікаў, піша r**yja.com.
Незалежныя кандыдаты лічаць, што выбары ў Гродне трэба прызнаць несапраўднымі з-за вялікай колькасці парушэнняў Выбарчага кодэкса. Кажа Вадзім Саранчукоў, намеснік старшыні Партыі БНФ, што вылучаўся кандыдатам ў дэпутаты па 51-й акрузе.
— Назіральнікі не бачылі бюлетэняў, якія падлічваліся. Я лічу неабходным у бліжэйшы час падаць скаргу ў акруговую камісію пра непрызнанне вынікаў выбараў. І гэтыя сотні скаргаў, якія напісалі назіральнікі, яны будуць прыкладзены да гэтай скаргі і пададзены ў акруговую камісію.
Незалежная кандыдатка Алена Шаламіцкая лічыць свой удзел у гэтых выбарах вялікім расчараваннем:
— Гэта быў час вялікага расчаравання. Мы ішлі на гэтыя выбары як людзі нейтральныя, абсалютна незалежныя. Многія выбарцы проста не паверылі, што такое бывае. Мы сваім асноўным супернікам бачылі кандыдата «супраць усіх». Што адбылося насамрэч, тлумачыць не трэба. Скажам, для нас гэта стала вялікім расчараваннем.
Алена Шаламіцкая больш не будзе ніколі прымаць удзел у выбарах у якасці кандыдата, аднак плануе разам са сваёй камандай удзельнічаць у незалежным назіранні. Незалежны кандыдат Яўген Дудкін лічыць, што падчас выбарчай кампаніі 2019 ў Гродне прадстаўнікі БХД прадставілі сваю арганізацыю.
— Падчас гэтай выбарчай кампаніі атрымалася перш за ўсё расказаць пра рэформы, падрыхтаваныя БХД і экспертамі. Па-другое, мы паказалі, што правацэнтрысцкая кааліцыя магла пасупрацоўнічаць і вылучыць кандыдатаў, каб яны былі зарэгістраваны. Па-трэцяе, мы змаглі выкарыстаць некаторыя метады, якія не выкарыстоўвалі іншыя кандыдаты — гэта дамова паміж кандыдатам і выбаршчыкам.
Незалежны кандыдат Уладзімір Арцыман лічыць, што выбары былі магчымасцю распавесці пра сваю каманду:
— Я з’яўляюся актывістам партыі «Народная Грамада». Мы падчас гэтых выбараў гучна заявілі пра сябе, сабралі ініцыятыўную групу па выбарах кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча на будучы год. З самага пачатку было зразумела, што ніякіх выбараў не будзе. Што тычыцца ціску, то ён адразу быў. У нас пачаліся канфлікты з членамі акруговай камісіі. Я напісаў некалькі скаргаў.
Незалежныя кандыдаты лічаць, што ўжо зараз трэба рыхтавацца да наступнай прэзідэнцкай кампаніі.
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…
У Гродне адкрылася выстава, прысвечаная мясцоваму ўраджэнцу мастаку Льву Баксту. Экспазіцыю размясцілі ў харальнай сінагозе,…