«Картаграфію ВКЛ» хочуць перавыдаць па-беларуску. Падтрымайце праект!

Толькі ў апошні час сталі з’яўляцца публікацыі, дзе гісторыя картаграфіі разглядаецца з беларускіх пазіцый. Але яны не маюць агульнага падмурку. Студыя imago.by вырашыла выправіць гэта і перавыдаць кнігу Станіслава Александровіча «Развіццё картаграфіі ВКЛ да сярэдзіны 17 стагоддзя».

Яшчэ ў 1971 годзе ў Польшчы выйшла першае выданне кнігі Станіслава Александровіча «Развіццё картаграфіі ВКЛ да сярэдзіны 17 стагоддзя». Гэта была яго справаздача на «габілітацыю» — па-нашаму доктарская дысертацыя. Кніга стала бестсэлерам, апошняе выданне ўбачыла свет у 2012 годзе (перапрацаванае і дапоўненае) пад грыфамі Каралеўскага замка, Інстытута гісторыі навукі Польскай акадэміі навук і Варшаўскага навуковага таварыства.

Перакладзеная на беларускую мову, кніга дасць цэласнае і справядлівае ўяўленне пра беларускую картаграфію.

Хто такі Станіслаў Александровіч?

Самая важная постаць сярод даследчыкаў картаграфіі беларускіх земляў — Станіслаў Александровіч (1931−2015), доктар гуманітарных навук, прафесар Торуньскага і Варшаўскага ўніверсітэтаў. Менавіта С. Александровіч стаяў на абароне поспехаў вялікалітоўскай картаграфіі ад нападаў як з захаду, гэтак і з усходу. Гэта ён, у прыватнасці, даказаў, што нясвіжскае выданне Радзівілаўскай карты ВКЛ існавала — насуперак уплывовым польскім даследчыкам. Гэта ён выступіў з крытыкай высноў акадэміка Б. Рыбакова наконт першакрыніц «рускіх» карт Масковіі. Усё гэта ёсць у кнізе.

Станіслаў Александровіч (1931−2015) — аўтарытэтны даследчык картаграфіі
Род Александровічаў паходзіць з Беларусі, з-пад Браслава. Навуковец не забываў пра гэта: ён збіраў кнігі беларускіх навукоўцаў і нават некаторы час выкладаў у Мінску.

Якой будзе кніга?

У выданні будзе каля 344 с., з іх 68 с. каляровых. Фармат 218×280 мм. Запланавана цвёрдая вокладка.

У кнізе 6 радзелаў:

  • I. Землі Літвы і Беларусі на старажытных і сярэдневяковых картах
  • II. Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах Бярнарда Вапоўскага і яго паслядоўнікаў
  • III. Радзівілаўская карта Вялікага Княства Літоўскага
  • IV. Землі Вялікага Княства Літоўскага на картах 1650−1763 гадоў
  • V. Найстарэйшыя памежныя і маёмасныя карты XVI і XVII стагоддзяў
  • VI. Пачаткі вайсковай картаграфіі

У канцы кнігі змешчаны 56 каляровых рэпрадукцый рэдкіх карт і планаў з архіваў Польшчы, Літвы, Швецыі. Важна адзначыць планы аблогі Полацка і карту Полацкага княства Станіслава Пахаловіча 1580 года, карту багнаў Палесся Даніэля Звікера 1650 года, ананімны праект адбудовы замка Улы 1568(?) года, план аблогі Ляхавічаў 1660 года, план бітвы пад Клушынам і план Масквы Тамаша Макоўскага.

Кнігі па гісторыі картаграфіі застаюцца актуальнымі не адно стагоддзе. Гэтая ж зусім свежая, да таго ж ёсць апошнім прыжыццёвым выданнем.

Першая карта Беларусі А. Смоліча 1919 г. — адзін з падарункаў фундатарам

Што ўжо зроблена?

Ідэя выдання кнігі належыць калекцыянеру Аляксею Адамовічу. Ён прафінансаваў пераклад і навуковую рэдактуру.

Пераклад выконвае гісторык Максім Макараў, колішні аспірант пана Станіслава Александровіча. Работа будзе скончана ў лютым 2020 года.

Каманда imago.by атрымала правы на перавыданне кнігі ад спадкаемцаў навукоўца. З музеяў і бібліятэк, у якіх захоўваюцца рэдкія карты, апублікаваныя ў манаграфіі, атрыманы афіцыйныя дазволы на публікацыю выяў.

Поўны кошт выдання кнігі накладам 500 асобнікаў — каля 22 000 рублёў без уліку перакладу і навуковага рэдагавання. Imago.by ужо звярнуліся ў фонды і інстытуты з просьбай дафінансаваць выданне. Ваша падтрымка — індыкатар запатрабаванасці перавыдання. Кніга выйдзе ў 2020-м годзе. Кожны фундатар, што замовіць кнігу, атрымае «Сертыфікат» на яе, які можа быць уручаны ў якасці падарунка. Падрабязней пра падтрымку і падарункі тут. Трэба сабраць 5 500 рублёў.

Каманда

Арганізацыйнымі пытаннямі перавыдання займаецца каманда студыі imago.by:

  • Валянціна Андрэева, даследчык, менеджар праектаў;
  • Ілля Андрэеў, даследчык гісторыі картаграфіі, калекцыянер;
  • Аляксандр Перагудаў, гісторык.

За рэдагаванне, вёрстку і друк адказвае выдавецтва «Тэхналогія».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Старадаўнія падвалы ў цэнтры Гродна прыцягваюць бізнес. Калі памяшканні можна выкарыстоўваць у камерцыйных мэтах?

На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…

1 красавіка 2025

У Гродне адкрыецца школа барыста — арганізатары хочуць, каб ва ўстановах варылі якасную каву

Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…

1 красавіка 2025

Гродзенец стварыў дакладную копію Фарнага касцёла ў мініяцюры — і друкуе фігуркі на 3D-прынтары

Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…

31 сакавіка 2025

Блогер-гісторык Яўген Аснарэўскі выдаў турыстычны даведнік па Гродне з аўтарскімі маршрутамі

Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…

31 сакавіка 2025

У Гродна прыйшоў новы трэнд — ранішнія рэйвы ў кавярнях

Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…

31 сакавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Фолюшы прадаюць кватэру з размаляваным балконам і вокнамі ў парк

Калі вы хацелі жыць у кватэры з уласнай фрэскай, ды яшчэ і блізка да прыроды,…

29 сакавіка 2025