Камісія з скрынкай для галасавання па месцы жыхарства завітала па адрасе г. Гродна, вуліца Церашковай 38, у дом, які адносіцца да УВК № 17 на АВК № 51 ў Гродна. Сябры камісіі заявілі, што тут пражывае пажылы чалавек, Тупіца Валянціна Дзмітрыеўна, і што яе ўнеслі ў спіс тых, хто будзе галасаваць дома. Як растлумачылі, па ўзросце, паведамляе harodniaspring.org.

Валянціна Дзмітрыеўна і яе непаўнагадовы праўнук заявілі, што нікога не выклікалі і галасаваць той пажылы чалавек не будзе. Тады сябры камісіі прапанавалі прагаласаваць за прабабулю самаму непаўнагадоваму праўнуку. Але той пазваніў маці і растлумачыў сітуацыю.

Сябры камісіі, як ішлі ў гэтую кватэру, проста не праверылі, хто яго маці. А яго маці аказалася кандыдатка ў дэпутаты па АВК № 50 Вікторыя Ермашук, вылучаная ад Партыі БСДГ. Кандыдатка ў дэпутаты была ўражаная тым, што пакуль яна сочыць за выбарамі на ўчастках, камісія з скрынкай для галасавання на даму ўваходзіць у кватэры, куды іх не клікалі, і прапаноўвае за прабабуль галасаваць непаўнагадовым праўнукам. Вікторыя адразу пазваніла назіральнікам ад кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і распавяла сітуацыю.