Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Аўкцыён павінен быў адбыцца 18 лістапада ў будынку камітэта дзяржаўнай маёмасці Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Але на яго не падалі ніводнай заяўкі.

Лот ўяўляў сабой комплекс будынкаў і збудаванняў з прылеглымі інжынернымі сеткамі па вуліцы Заводскай, а таксама права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка плошчай 0,8 га. Пачатковы кошт — Br2,28 млн.

Комплекс будынкаў піваварнага завода ў Гродне ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як помнік архітэктуры другой паловы XIX стагоддзя. У 2010 годзе аб’ект быў набыты СТАА «Экопромэнерго». Аднак у сувязі з невыкананнем дагаворных абавязацельстваў і пагрозай разбурэння ён па рашэнні суда ў лютым 2017 года вернуты ў камунальную ўласнасць Гродзенскага гарвыканкама. У мае 2017 года дах будынка быў знішчаны моцным пажарам. Яго аднавілі. Пасля ацэнкі аб’ект прапануюць патэнцыйным інвестарам.