Пасля пашырэння праезнай часткі па вул. В.Траецкая за кошт звужэння шырыні тратуара склалася ўражанне, што дарожны знак стаіць пасярод тратуара, займаючы прастору ў веласіпедыстаў і маламабільных груп. «ВелаГродна» разбірае гісторыю «знікнення» аднаго дарожнага знака.

Пакуль справа дайшла да вывучэння нарматыўкі, мы звярнуліся ў ДАІ Гродна. У адказе было пазначана, што знак устаноўлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 1300-2014 «Тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху. Правілы прымянення», але абяцалі яго прыбраць.

Разгледзеўшы дадзены СТБ, мы не знайшлі пункта, у якім указвалася б мінімальная шырыня пешаходнай часткі ад слупа да бардзюрнага каменя, каб з лёгкасцю прыняць адказ – і звярнуліся да іншых дакументаў.
Так у СТБ 2030-2010 «Асяроддзе пражывання для фізічна аслабленых асоб» указана, што шырыня пешаходнага шляху, свабодная ад перашкод, павінна быць не меншай за 1,5 м.

И согласно п.5.4. ТКП 45-3.03-227-2010 (02250) ширина пешеходной части тротуара также не может быть менее 1.5 м. Причем сюда не включаются площадки для размещения киосков, скамеек, малых форм, опор освещения и т. п.

Тым часам дадзены дарожны знак з вул. В.Траецкая быў прыбраны. Але застаўся яшчэ адзін, устаноўка якога, як мы ўжо пераканаліся, не адпавядае нормам.



