Пошукава-выратавальны атрад «ЦэнтрСпас» размясціў інфармацыю пра гродзенцаў Ігара Тупіка і Кірыла Мароза. Хлопцы паехалі на заробкі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь.

Кірыл Мароз з’ехаў у Еўропу ў ліпені 2019 года. На выгляд хлопцу 20 гадоў, рост каля 175 см, валасы сярэдняй даўжыні рудага колеру.

Паехалі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Два гродзенцы зніклі на заробках

Ігар Тупік адправіўся на заробкі 19 жніўня. Месцазнаходжанне хлопцаў дагэтуль невядома.

Паехалі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Два гродзенцы зніклі на заробках

Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй, калі ласка, паведаміце па тэлефонах:

79 78 04 , 79 78 05 або 102 — міліцыя.

+375 (33) 622 45 20 , +375 (29) 701−87−23 — ПВА «ЦэнтрСпас».