Блогер Яўген Аснарэўскі 14 лістапада атрымаў адказ з гарвыканкаму на петыцыю за ўстаноўку новага помніка Вітаўту ў Гродне. Стала вядома, што гарадскія ўлады ў найбліжэйшай будучыні плануюць вярнуць драўляную статую вялікага князя да замкаў пасля рэстаўрацыі. Новага помніка ў планах пакуль няма.

Аснарэўскі прапаноўваў гарадскім уладам разгледзець варыянт устаноўкі больш даўгавечнага помніка Вітаўту, а таксама пачаць збор сродкаў. Драўляную статую гродзенец прапанаваў паставіць у музей. Пад петыцыяй блогера падпісалася 1000 чалавек.

«Драўляную скульптуру лепш экспанаваць у памяшканні, а не трымаць на адкрытым паветры. У залах музея яна б лепш захоўвалася. Тое, што адміністрацыя адмовіцца абвясціць збор сродкаў, як мы прапаноўвалі ў петыцыі, было прадказальна.

У той жа час, мне здаецца, у адказе можна ўбачыць намёк на тое, што калі б крыніца фінансавання была, то яны б падумалі над пытаннем. «Давайце грошы і будзе размова» — прыкладна так я б сфармуляваў сутнасць іх адказу. І я ўпэўнены, што грамадскасць магла б сабраць грошы, улічваючы, якую актыўную падтрымку сустрэла гэтая петыцыя. Людзі сапраўды цёпла ставяцца да персоны Вітаўта Вялікага", — распавёў Яўген Аснарэўскі.

"Давайце грошы і будзе размова". Гарвыканкам Гродна пра новы помнік Вітаўту
30 верасня гарадскія службы адрэагавалі на матэрыял Hrodna.life наконт аварыйнага стану драўлянай статуі Вітаўта. Спецыяльная камісія вырашыла часова убраць скульптуру, каб папярэдзіць магчымае падзенне. Скульптуру перавезлі на адно з прадпрыемстваў ЖКГ. Праз некалькі дзён пасля дэмантажу ў сеціве з’явілася петыцыя за ўсталяванне бронзавага помніка вялікаму князю.

"Давайце грошы і будзе размова". Гарвыканкам Гродна пра новы помнік Вітаўту
Статуя Вітаўта ў Гродне перад тым, як яе прыбралі в

Даведка:

Вялікі князь літоўскі Вітаўт жыў у Гродне і на месцы згарэлага драўлянага пабудаваў каменны замак, які цяпер мы называем Старым. Тут ён заключыў пагадненне з ордэнам крыжакоў. Пасля перамогі саюзных войскаў ў Грунвальдскай бітве Гродна пры Вітаўце стаў хутка развівацца.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life