Пошукава-выратавальны атрад «ЦэнтрСпас» размясціў інфармацыю пра гродзенцаў Ігара Тупіка і Кірыла Мароза. Хлопцы паехалі на заробкі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь.
Кірыл Мароз з’ехаў у Еўропу ў ліпені 2019 года. На выгляд хлопцу 20 гадоў, рост каля 175 см, валасы сярэдняй даўжыні рудага колеру.
Ігар Тупік адправіўся на заробкі 19 жніўня. Месцазнаходжанне хлопцаў дагэтуль невядома.
Калі вы валодаеце якой-небудзь інфармацыяй, калі ласка, паведаміце па тэлефонах:
79 78 04 , 79 78 05 або 102 — міліцыя.
+375 (33) 622 45 20 , +375 (29) 701−87−23 — ПВА «ЦэнтрСпас».