Ініцыятарам праекта выступіў Дзяржаўны мытны камітэт. Праект ўжо адобраны Саветам міністраў, але дакладнай даты запуску пакуль не называюць, перадае T*T.BY.

Адсочваць чэргі на мяжы можна будзе праз мабільную прыладу

Падобная прылада ўжо ёсць у Беларусі, але інфармацыя ў ёй абнаўляецца па меры актыўнасці карыстальнікаў. Асаблівасць новага дадатка ў тым, што ў рэжыме рэальнага часу можна будзе даведацца пра чэргі на кожным пункце пропуску, працэдурах мытнага кантролю, працягласці аперацый і інш.

— Важна, каб інфармацыя была вывераная і дакладная, — адзначыў афіцыйны прадстаўнік ДПК Антон Бычкоўскі.

У планах каардынатараў праекта зрабіць зручны і зразумелы інтэрфейс. Для гэтага на сайце ведамства працавала анкета, дзе кожны мог выказацца.

Праект рэалізуецца сумесна з прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза і прадстаўніцтвам Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі.