Раніцай 13 лістапада гродзенскі “Нёман” адправіўся ў польскі Кракаў, дзе з 15 па 17 лістапада прыме ўдзел у трэцім раўндзе Кантынентальнага кубка.

Каманда Сяргея Пушкова адправілася ў Польшчу ў складзе 24 хакеістаў. За дзве пуцёўкі ў фінальны раўнд кубка, які пройдзе з 10 па 12 студзеня 2020 года, акрамя “Нёмана” будуць змагацца: “Краковія” (Кракаў, Польшча), “Бейбарыс” (Атыраў, Казахстан) і “Данбас” (Данецк, Украіна).

Расклад матчаў.
15 лістапада:
16:00 Нёман – Данбас
21:00 Краковія – Бейбарыс

16 лістапада:
16:00 Бейбарыс – Данбас
21:00 Нёман – Краковія

17 лістапада:
16:00 Бейбарыс – Нёман
21:00 Данбас – Краковія
* Час пачатку матчаў беларускі

Усе матчы пройдуць на арэне Adama “Rocha” Kowalskiego (ul. Siedleckiego 7), якая змяшчае 2514 гледачоў.

Нагадаем, у 2015 годзе хакеісты “Нёмана” ўжо станавіліся ўладальнікамі Кантынентальнага кубка.