Навіны

Што зрабіць, каб «спальнікі» не спалі, расказала ў Гродне архітэктарка Надзея Царанок

Сустрэча з урбаністкай з Мінска прайшла ў рэдакцыі Hrodna.life 31 кастрычніка. Надзея Царанок расказала, як жыхары Серабранкі разам з архітэктарамі і ўрбаністамі Мінскай урбаністычнай платформы паспрабавалі ажывіць свой раён.

Цягам апошніх некалькіх гадоў Надзея каардынавала грамадскі праект «Серабранка. Мой спальны». Галоўная яго ідэя ў тым, што незапатрабаваныя прасторы раёна можна ператварыць з нічыйных і транзітных у камфортныя для жыхароў. Многае ў гэтым накірунку могуць зрабіць самі людзі з дапамогай экспертаў урбаністаў ці мастакоў. На думку Надзеі, такая ініцыятыва з месцаў будзе спрыяць больш крэатыўнаму і інклюзіўнаму падыходу да праектавання гарадскіх спальных раёнаў.


ТЭСТ: Ці адрозніце вы спальныя раёны Гродна?

«Серабранка лічыцца адным з неспрыяльных раёнаў Мінска. Расказвалі, што тут звычайны паход у краму мог скончыцца панажоўшчынай. А мы хацелі разабрацца, чаму ў раёна такая рэпутацыя і як яе змяніць», — кажа Надзея.


Дзевятоўка-0: раён «узаконенага» агра-стайлу


Стварэнне комікса-гіда стала часткай даследавання Серабранкі, у якім разам з архітэктарамі і дызайнерамі працавалі сацыёлаг і мастакі. Каб камунікаваць з усімі жыхарамі раёна і даведацца пра іх патрэбы і жаданні, стварылі сайт і праводзілі сустрэчы і святы на раёне.

Кожны з герояў комікса — рэальны чалавек, які расказвае пра адметнасці раёна і месцы, якімі ганарыцца і раіць наведаць. Кніжкі перадалі ў школьныя бібліятэкі, каб іх можна было ўзяць на выхадныя і прайсці па рэкамендаваных маршрутах.


Постмадэрн сваімі рукамі. Як упрыгожваюць двары на раёнах у Гродне і не толькі


Апытаўшы жыхароў выявілі 7 «транзітных» месцаў раёна, якія патрабавалі зменаў. З імі працавалі архітэктары, сацыёлагі, транспарнікі, ландшафтны дызайнер. Часткова іх задумкі ўдалося рэалізаваць. Астатняе пакуль застаецца толькі на паперы. Складанасці, як звычайна, з’явіліся з узгадненнем праектаў у гарадской адміністрацыі.

Аднак Надзея лічыць, што нават у такім выглядзе праект зрабіў унёсак у развіццё раёна і горада. «Жыхары паспрабавалі пражываць раён інакш і пабачылі, што ён можа быць іншым», — кажа яна.

На яе думку, праект паказаў, што пры планаванні гарадскіх прастораў важна і патрэбна ўлічваць меркаванні людзей. Бо тое, як бачаць раён жыхары, не заўсёды супадае з бачаннем праектыроўшчыкаў.


Закладнікі панэлек. Чаму спальныя раёны Гродна да болю аднолькавыя


Спецыялісты называюць такі падыход партысыпатыўным, ці саўдзельным. Праектаванне раёнаў у такім выпадку патрабуе больш часу, аднак гэта спрыяе большай устойлівасці вынікаў. Людзі адчуваюць асабістую сувязь з месцам і хочуць яго захаваць. Другі пазітыўны вынік саўдзельнага праектавання — наладжванне добрасуседскіх сувязяў. Сумесны творчы працэс дапамагае сфармаваць лакальную супольнасць. Таксама саўдзел у праектаванні дае магчымасць адчуць уласную адказнасць за прынятыя рашэнні. Агулам, калі практаванне раёнаў ідзе з улікам меркаванняў і патрэбаў жыхароў, людзі пачынаюць адчуваць сябе часткаю горада і яго ўспрыняцце змяняецца ў лепшы бок.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024