У Беларусі забаранілі расійскае печыва — дыяксід серы перавышаны ў 5 разоў

Дзяржстандарт Беларусі забараніў увоз і продаж расійскага печыва «Купелька» кампаніі «Акульчев». Гэта звязана з тым, што на пакунку няма абавязковых дадзеных пра наяўнасць у складзе кандытарскіх вырабаў кансерванта дыяксіду серы, а рэальнае яго ўтрыманне перавышае дапушчальнае ў разы.

Абмежаванне ўступіць у законную сілу 14 лістапада гэтага года. Паводле дадзеных дзяржкамітэта, выяўленая ў ходзе выпрабаванні харчовая дабаўка склала 53 мг / кг і больш чым у 5 разоў перавысіла дапушчальныя нормы.

Акрамя таго, у спіс небяспечнай прадукцыі, забароненай да ўвозу і абарачэння на тэрыторыі Беларусі, патрапілі цукеркі «Евгеша» з Ніжняга Тагіла (у маслатлушчавай сыравіне ў 6 разоў перавышана ўтрыманне масавай долі сумы транс-ізамераў тлушчавых кіслот), халва «Zolotoi Vek» з Украіны (утрыманне кадмію перавышана ў 1,3 разы). Іх ўвоз і продаж таксама будуць спыненыя 14 лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024