«Цэнтр новых iдэй» падрыхтаваў новы рэйтынг беларускіх гарадоў за 2019 год паводле пяці асноўных паказнікаў. У рэйтынг увайшлі толькі тыя гарады, дзе пражывае больш за 50 тысяч чалавек, — гэта 23 населеныя пункты.

Аўтары вылучылі 20 паказнікаў, з якіх пяць асноўных: дэмаграфічная ўстойлівасць, стан эканомікі, узровень жыцця, празрыстасць кіравання, турыстычная прывабнасць.

У агульным рэйтынгу Гродна заняў другое месца (73,4 бала) пасля Мінска, на трэцім — Брэст (62,4 бала).

А вось па якасці жыцця Гродна абганяе сталіцу: у ім найбольшая у краіне колькасць лекараў і найменшы ўзровень злачыннасці. Па колькасці студэнтаў у горадзе Гродна — другі ў рэспубліцы.

Гродна абганяе Мінск па якасці жыцця: тут найбольшая колькасць лекараў і найменшая - злачынстваў

Па дэмаграфічнай устойлівасці (улічвалі натуральны прырост і колькасць людзей прадукцыйнага ўзросту) Гродна другі пасля… Жлобіна. Другі Гродна і па ступені турыстычнай прывабнасці - прадказальна пасля Мінска. А вось па празрыстасці кіравання гарадскіх уладаў - 6-ы, і 8-ы з 23-х разгледжаных па стане эканомікі (гэта заробкі, забяспечанасць мясцовага бюджэту, узровень беспрацоўя).

Гродна абганяе Мінск па якасці жыцця: тут найбольшая колькасць лекараў і найменшая - злачынстваў