Беларускі выканаўца Макс Корж разам з жонкай Таццянай пабываў у Гродне і наведаў Кронан Парк Гатэль. Пра гэта стала вядома з інстаграма Таццяны.

Макс Корж збірае стадыёны, але ўжо шмат гадоў не дае інтэрв'ю. Адмову атрымаў нават знакаміты расійскі інтэрв'юер Юрый Дудзь. На інстаграм Каржа падпісаныя боле за 2,3 млн чалавек, але з яго профіля складана зразумець, дзе ён знаходзіцца і чым займаецца. Подпіс у профілі так і кажа: «Вы паняцця не маеце дзе я знаходжуся і чым займаюся, але тут хоць бы зразумела, што ў мяне ўсё OK».

А вось дзякуючы профілю яго жонкі Таццяны, на якую падпісаныя больш за 177 тысяч чалавек, можна было ўбачыць, што лістападаўскія выхадныя пара правяла ў Гродне.

Дзяўчына выклала пост «7 гадоў, як носім пярсцёнкі» з хэштэгам #101 112. Пададзена лакацыя — Гродна. Таксама Таццяна выклала сторыс, у якім адзначыла Кронан Парк Гатэль.

У каментарыях да паста адзін з падпісчыкаў задаў пытанне: з якой нагоды сям’я выбралася ў Гродна. Таццяна коратка адказала: «Выхадныя».

макс корж семья дети

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life