Кірмаш вакансій для людзей з інваліднасцю пройдзе ў Гродне 12 лістапада

Беспрацоўныя змогуць пагутарыць з прадстаўнікамі кадравых службаў, прайсці першаснае сумоўе, атрымаць інфармацыю па пытаннях прафесійнага навучання, фінансавай падтрымкі для арганізацыі ўласнай справы, паведамляе grodnonews.by.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве запрошаны прадстаўнікі прадпрыемстваў - «Цветлит» «БелОГ», «Фильтр», «БелТИЗ», «МедЛен», «Медватфарм», «ИнваШанс», «Евро-Пласт», «Эксклюзив», «Эксклюзив Трейд», «Азалия» і іншых. Для кансультавання не працуючых інвалідаў будуць прысутнічаць спецыялісты абласной арганізацыі «БелТІ», МРЭК.

Як распавяла намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама Аксана Флярко, за дзесяць месяцаў гэтага года ўпраўленнем працаўладкавана каля ста беспрацоўных інвалідаў. На 1 лістапада на ўліку ў гарадской службе занятасці стаіць 42 беспрацоўных інваліда.

Як дапамагаюць людзям з інваліднасцю?

Для працаўладкавання людзей з інваліднасцю браніруюць працоўныя месцы ў арганізацыях горада. Заданне па браніраванню усталёўваецца рашэннем гарвыканкама. На гэты год забраніравана 120 працоўных месцаў.

Беспрацоўным інвалідам прапануецца арганізацыя прадпрымальніцкай дзейнасці з вылучэннем субсідыі, але людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, як правіла, у большай ступені працаўладкоўваюцца як наёмныя работнікі.

Для многіх з іх важная адаптацыя да працоўнай дзейнасці, бо перш чым атрымаць групу інваліднасці, чалавек, як правіла, доўга хварэе, часам вымушаны не працаваць працяглы часу.

Як адаптуюць да працы?

Існуе спецыяльная праграма па адаптацыі беспрацоўных інвалідаў да працоўнай дзейнасці. Сутнасць яе заключаецца ў тым, што органы па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне цалкам на працягу да 12 месяцаў кампенсуюць затраты арганізацый, з якімі папярэдне заключаецца дагавор, па аплаце працы прынятых на працу інвалідаў.

З пачатку бягучага года ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама арганізавала адаптацыю да працоўнай дзейнасці 37 інвалідаў. Яны працаўладкаваліся ў 17 арганізацый горада па розных прафесіях, у тым ліку майстрам па рамонце абсталявання, машыністам помпавай станцыі, аператарам лічбавага друку, адміністратарам, укладчыкам-ўпакоўшчыкам, кладаўшчыком, прадаўцом і іншымі.

Дзе шукаць інфармацыю?

Існуе таксама практыка фінансавання і кампенсацыі затрат арганізацый на стварэнне або захаванне працоўных месцаў для інвалідаў. Напрыклад, у 2018 годзе былі кампенсаваныя выдаткі на набыццё абсталявання і стварэнне 28 працоўных месцаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі тром арганізацыям горада. Кампенсацыя затрат ажыццяўляецца са сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Пры гэтым наймальнік абавязаны на працягу трох гадоў выкарыстоўваць на створаных працоўных месцах працу інваліда, то бок захоўваць дадзеныя працоўныя месцы.

У гэтым годзе ўжо кампенсаваныя выдаткі тром арганізацыям, створана чатыры працоўныя месцы, на якія працаўладкаваны інваліды. Практыка супрацоўніцтва з наймальнікамі ў гэтым напрамку пашыраецца.

Як адзначылі спецыялісты службы занятасці, акрамя кірмашу вакансій, кожную трэцюю сераду месяца ў 11 гадзін ўпраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарвыканкама праводзіць інфармацыйны дзень.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец, якога хацелі дэпартаваць з Польшчы з-за сакрэтнага рашэння спецслужбаў, атрымаў польскае грамадзянства

Гродзенец Павел Юшкевіч, які жыве ў Торуні, атрымаў польскае грамадзянства па рашэнні Куяўска-Паморскага ваяводы. Раней…

22 студзеня 2025

Таргетная і імунатэрапія: якія інавацыйныя метады лячэння рака ўжываюць у Гродзенскай вобласці

Штогод у Гродзенскай вобласці выяўляюць больш за 6 тысяч анкалагічных захворванняў. Па стане на 2025…

22 студзеня 2025

Уладальнік гродзенскага стрып-клуба выпусціў кліп на песню пра саюз Беларусі і Расіі

Гродзенскі прадпрымальнік Артур Рымша выпусціў кліп на песню "Дзве сястры" - у ёй мужчына спявае…

22 студзеня 2025

«Лідскае піва» адмовілася ад пінт — усё з-за санкцый

"Лідскае піва" памяняла фармат тары для брэнда KORONET Lager. Прычына ў адсутнасці патрэбнай тары -…

22 студзеня 2025

Гродзенскі рок-гурт 8sonca рыхтуе да выхаду трэці альбом

Гродзенскі рок-гурт 8sonca запісаў трэці музычны альбом. Музыкі прысвяцілі яго каханню і ўнутраным перажыванням. Рэліз…

22 студзеня 2025

Гродзенскаму доміку для катоў патрабуецца мэбля: пакуль клеткі з жывёламі даводзіцца ставіць на падлогу

Валанцёры грамадскай арганізацыі "Адданае сэрца" просяць гродзенцаў дапамагчы з мэбляй. У домік для катоў, які…

22 студзеня 2025