У Гродне раскажуць, як усынавіць дзіця ў Беларусі – на ўласным досведзе

10 лістапада ў Гродне пройдзе сустрэча «Дыялог з усынавіцелем: усё, што вы хацелі б ведаць, але не наважваліся спытаць». Алеся Сцепаненка — маці-усынавіцельніца, старшыня праўлення сацыяльна-інфармацыйнага грамадскага аб’яднання «ЗаУсынаўленне». Алеся распавядзе, як праходзіць працэдура усынаўлення ў Беларусі, як адбываецца адаптацыя ўсіх чальцоў сям’і, як развіваецца дзіця ў сапраўднай сям’і і дзе шукаць падтрымку бацькам-усынавіцелям.

Шмат хто задумваецца аб тым, каб усынавіць дзіця-сірату. Але вырашаюцца нямногія. Задумваючыся аб тым, каб усынавіць дзіця, будучыя бацькі сутыкаюцца з мноствам страхаў і міфаў, якія бытуюць у грамадстве: “гены”, “не палюбім, як свайго”, “людзі будуць паказваць пальцам”, “вырасце и забудзе”. На сустрэчы можна будзе паразмаўляць з бацькамі-усынавіцелямі асабіста і задаць усе, нават самыя бязглуздыя пытанні, даведацца, як жывуць іх семь’і і з якімі праблемамі сутыкаюцца, як вырашаюць.

«Я — шчаслівая мама дваіх цудоўных дзетак, – распавядае Алеся. – Якая больш за 5 гадоў гадуе усынаўлённага дзіцёнка, адкрытва размаўляе пра усынаўленне і каля 3 гадоў займаецца тэмай падтрымкі бацькоў пасля усынаўлення. Арганізатарка Садружнасці усынавіцеляў Беларусі»

На сустрэчу запрашаюць усіх ахвотных.

Калі: 10 лістапада (нядзеля), 14:00

Дзе: Дзіцячая экастудыя «ВЕТКА» (вул. Кастрычніцкая, 4, другі паверх, каб. 215)

Запіс па тэлефоне: 80292202440 (МТС). Уваход вольны, вітаецца добраахвотны ўнёсак.

У Гродне раскажуць, як усынавіць дзіця ў Беларусі - на ўласным досведзе

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: