Петыцыя аб тым, каб зрабіць 31 снежня выхадным, з’явілася 28 кастрычніка. Аўтары тлумачылі сваю пазіцыю тым, што выходныя «вельмі станоўча адаб’юцца як на адпачынку грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і на іншых сферах грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай і іншых)». За гэты час яе падпісалі ўжо больш за 11 тысяч чалавек. Onliner.by запытаўся ў прэм’ер-міністра, як на гэта глядзіць ўрад.

— Я да гэтага часу не разумею, чаму 31 снежня просяць выхадны, мне трэба больш паглыбіцца, — адзначыў Румас. — Пра 2-е я больш разумею: аднаго дня мала. А вось пра 31-е чаму?

— Паехаць у госці, прыгатавацца, — патлумачылі журналісты.

— Добра, я абяцаю, што я вывучу гэтае пытанне, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Я пагляджу гэтую петыцыю. Урад выходзіў з ініцыятывай, каб зрабіць выхадны 2 студзеня, а пра 31-е ніхто не казаў. Я і не думаў, што гэта такая вялікая праблема.

Нагадаем, Савет міністраў ужо зацвердзіў графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца з чацвярга 2 студзеня на суботу 4 студзеня. З панядзелка 6 студзеня на суботу 11 студзеня, з панядзелка 27 красавіка на суботу 4 красавіка.


Беларусы стварылі петыцыю, каб зрабіць 31 снежня і 2 студзеня выходнымі

2 января — выходной. Опубликовали график переноса рабочих дней в 2020 году