Сёння ў Мінску, у Дэпартаменце па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Японіі ў Беларусі Хірокі Такунага падпісаў кантракты на выдзяленне грантаў тром беларускім лячэбным установам, у ліку якіх двум гродзенскім: гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі і абласная інфекцыйная клінічная бальніца, паведамляе grodnonews.by.
Гранты клінікі атрымліваюць па праграме ўрада Японіі «Карані травы — грантавая дапамога для праектаў па забеспячэнні бяспекі чалавека». У яе рамках выдзяляюцца сродкі на дапамогу людзям, якія пацярпелі з прычыны аварыі на Чарнобыльскай АЭС. З 2004 года праграма падтрымала каля паўсотні праектаў. У свой час сучаснае абсталяванне дзякуючы такой падтрымцы змагла атрымаць гродзенская дзіцячая паліклініка № 1. Гродзенская абласная інфекцыйная бальніца будзе пяцідзесятай установай, якой выдзяляецца грант японскага ўрада. 79 500 долараў пойдуць на закупку апарата УГД. Такі ж апарат, а таксама фібрабронхаскоп папоўніць дыягнастычны парк бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
— Рады такой падтрымцы і вельмі ўдзячныя за яе. Пасля таго, як падалі заяўку на праграму «Карані травы», да нас прыязджалі яе куратары і прадстаўнікі японскага пасольства. У бальніцы з’явіцца не проста апарат УГД, а прыбор з адмысловым датчыкам фібраэластаметрыі для вызначэння ступені фіброзу печані. У нашай вобласці такой спецыфічнай дыягностыкі не было, — распавёў галоўны ўрач абласной інфекцыйнай бальніцы Сяргей Ціхановіч.
Двойчы гэтым летам прымалі прадстаўнічую японскую дэлегацыю і ў БХМД. Госці азнаёміліся з бальніцай і змаглі пераканацца, што лячэнне пацыентаў тут на высокім узроўні. Аднак дапамога ніколі не бывае лішняй. Новы апарат УГД, набыты дзякуючы японскаму гранту, атрымае служба родадапамогі для абследавання нованароджаных і будучых мам. Пра гэта распавёў намеснік галоўнага лекара бальніцы Сяргей Вайтушка.
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…
На Савецкай вуліцы каля 80% падвалаў задзейнічаны пад бізнес, прыводзіць статыстыку газета “Гродзенская праўда”. Пры…
Уладальнікі гродзенскіх кавярань «Крепкий белый» і «Крепкий черный» запускаюць школу барыста. Летась арганізатары ўжо праводзілі…
Гродзенец Ігар Апякун канструюе мэблю для круізных лайнераў - стварае прататыпы праз спецыяльную праграму. Ігар…
Кніга «Удивительный Гродно» Яўгена Аснарэўскага выйшла ў мінскім выдавецтве «Рыфтур». Даведнік разлічаны і на турыстаў,…
Як мінімум дзве гродзенскія кавярні, My Lover Berry і «Крепкий белый», вырашылі апрабаваць новы фармат…