У Слоніме адкрылі бюст Міхалу Казімеру Агінскаму

Помнік дзеячу Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Міхалу Казімеру Агінскаму ўсталявалі каля драматычнага тэатра ў Слоніме. Яго ўрачыста адкрылі 6 лістапада, піша svaboda.org.

Міхал Казімер Агінскі быў слонімскім старастам і заснаваў мясцовы драматычны тэатар
Міхал Казімер Агінскі быў слонімскім старастам і заснаваў мясцовы драматычны тэатар

Гэта падарунак гораду ад жыхара Слоніма прадпрымальніка-мецэната Ўладзімера Вількіцкага і ягонай фірмы «Гранві», якая займаецца вырабамі з каменю. Над гранітным бюстам працавалі каля года. Ініцыятыва ўшанаваць слонімскага старасту ў камяні належыць да грамадзкага аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага».

На пытаньне, чаму ён падараваў гораду помнік, Уладзімер Вількіцкі адказаў, «бо ён так можа».​

Бюст адкрывалі старшыня слонімскага райвыканкама Генадзь Хоміч, прадстаўнік аб’яднаньня «Слонімскі канал Агінскага» Іван Вадэйка, мецэнат Уладзімер Вількіцкі.

Раней у Слоніме зьявілася памятная шыльда на тэатры, прысьвечаная гэтаму дзеячу.​

Шыльда Міхалу Казімеру Агінскаму на драмтэатры ў Слоніме
Шыльда Міхалу Казімеру Агінскаму на драмтэатры ў Слоніме

Міхал Казімер Агінскі нарадзіўся ў 1730 годзе. Быў дзяржаўным і вайсковым дзеячам Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, кампазытарам, паэтам, мэцэнатам, слонімскім старастам. Дзякуючы яму ў Слоніме зьявіўся тэатар, тыпаграфія. Ён ініцыяваў і фундаваў пабудову канала Агінскага — воднага канала з Нёмана ў Дняпро даўжынёй 54 кілямэтры. Памёр у 1800 годзе ў Варшаве.​

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: