Выйшаў шосты нумар часопіса «Гарадзенскі гадавік». Што пачытаць?

У Гродне прэзентавалі шосты нумар навуковага часопіса «Гарадзенскі гадавік». Ён змяшчае артыкулы па гісторыі ўрбаністыкі, архітэктуры і аховы спадчыны Гродна. Выпуск прысвяцілі памяці гродзенскага краязнаўцы Віктара Саяпіна, які памёр у 2017 годзе. У часопіс уключылі яго поўную бібліяграфію.

Часопіс заснавалі ў 2011 годзе гродзенскія гісторыкі і краязнаўцы, каб асвятляць гісторыка-культурную праблематыку, не даследаваную дагэтуль. Як кажа навуковы рэдактар часопіса, доктар гістарычных навук Юрый Гардзееў, гісторыкі могуць памыляцца, але важная сама наяўнасць дыскусіі ў грамадстве.

Хто і пра што пісаў у новы нумар?

Чарговы нумар складаецца з двух блокаў: гістарычнага і таго, які расказвае пра ахову гісторыка-культурнай спадчыны. У падрыхтоўцы прынялі ўдзел восем гродзенскіх гісторыкаў.

Мечыслаў Супрон даследаваў, хто пабудаваў Фару Вітаўта ў Гродне. Аляксандр Перагудаў напісаў артыкул пра гравюру Адэльзаўзера-Цюнта. Ігар Трусаў даследаваў гісторыю аховы архітэктурнай спадчыны і рэстаўрацыі ў Гродне. Наталля Сліж расказала пра вопыт захавання гісторыка-культурнай спадчыны ў ЗША. Андрэй Вашкевіч напісаў пра гісторыка-культурную спадчыну Гродна ў 1920-х. Юрый Гардзееў даследаваў урбаністычнае развіццё міжваеннага Гродна. Інэса Ілюшына падрыхтавала поўную бібліяграфію працаў Віктара Саяпіна. Андрэй Ціхаміраў падрыхтаваў дзве рэцэнзіі.

Юрый Гардзееў, рэдактар «Гарадзенскага гадавіка»
Як кажа Юрый Гардзееў, ужо ёсць задукі для наступнага нумара. Меркавана, ён выйдзе праз год. Рэдактар кажа, што гэты навуковы часопіс ад пачатку хацелі зрабіць зразумелым і для не спецыялістаў. Тым больш, што гістарычных выданняў у Гродне не так шмат. Акрамя «Гарадзенскага гадавіка» можна назваць «Веснік ГрДУ» і альманах «Горад святога Губерта», які некалькі гадоў не выходзіць.

— Мы з самага пачатку вырашылі, што трэба пісаць навуковыя тэксты, але так, каб яны былі напісаны папулярнай мовай. Хаця не заўсёды можна напісаць навуковы тэкст простай мовай. Але мы старемся, каб зразумелі не толькі навукоўцы, але і тыя, хто не займаецца гісторыяй, — кажа Юрый.

Набыць нумар можна ў Цэнтры гарадскога жыцця на Кірава, 3. Наклад невялікі - варта паспяшацца!

Падзяліцца

Апошнія запісы

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025

У Гродне правялі беларуска-польскі форум для бізнесменаў. Гаварылі пра важнасць Расіі

Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…

25 красавіка 2025

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025