7 лістапада горад збярэ лепшых спартсменаў з Беларусі і Расіі для ўдзелу ў першым міжнародным стантфэсце па чырлідынгу «Old City challenge». Спаборніцтвы праходзяць у рамках маштабнага рэспубліканскага праекта «Тыдзень чырлідынга ў Беларусі».
Гродна з’яўляецца адным з лідзіруючых гарадоў па развіцці чырлідынга ў Беларусі. Гродзенскія спартсмены неаднаразовыя пераможцы і прызёры нацыянальных спаборніцтваў, а ў чэрвені 2019 года спартсмены з гродзенскіх клубаў «Dartly», «Маямі», «Sky hamsters» прадстаўлялі Беларусь на чэмпіянаце Еўропы па чырлідынгу ў Санкт-Пецярбургу. У складзе зборнай каманды «Smile» у дысцыпліне «чыр-каманда» рабяты гродзенскага клуба «Sky Hamsters» заваявалі бронзу чэмпіянату Еўропы.
Чырлідынг — камандны від спорту, які складаецца з гімнастычных, акрабатычных і танцавальных элементаў, а таксама пірамід, стантаў (падтрымак) і выкідаў. Чырлідынг прызнаны афіцыйным відам спорту ў Беларусі з 2017 года, а таксама часова прызнаны Нацыянальным алімпійскім камітэтам. Спартыўныя разрады прысвоены каля 185 спартсменам, якія прадстаўляюць спартыўныя клубы Мінска і Гродна.
Галоўным суддзёй турніру стане інструктар Сусветнай асацыяцыі чирлидинга з ЗША — Derron M. Forrest. Стантфэст складаецца з 3 блокаў: візітоўкі (выступы станта), элементаў на выбыванне, утрымання станта на час. Для аматараў гэтага віду спорту падрыхтаваны сюрпрыз — паказальныя выступленні і флэшмоб ад удзельнікаў клубаў «Dartly», «Маямі», «Sky hamsters», «Космас» і «FidGym» і паказальныя выступы гродзенскіх чырлідараў.
Фестываль пройдзе 7 лістапада ў 14.00 у ГЦ «Old City» (Гродна, вул. Дубко, 17). Арганізатары: ГА «Беларуская федэрацыя чырлідынга і каманд падтрымкі», Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама і гандлёвы цэнтр «Old City», пры падтрымцы Аддзела спорту і турызму Гродзенскага гарвыканкама.