На сходзе 4 лістапада арганізацыя Кастрычніцкага раёну ветэранаў правяла сустрэчу адразу з трыма кандыдатамі – па акругах №49, 50 і 51 – Ірынай Луканскай, Аленай Патапавай і Ліліяй Кір’як, піша harodniaspring.org.
На сустрэчы раздаваліся інфармацыйныя матэрыялы пра кандыдатак, а таксама друкаваныя інструкцыі як весці інструктаж і як “правільна” прагаласаваць. Агітацыйныя матэрыялы кандыдатак і інструкцыі былі акуратна раскладзены ў файлах і раздаваліся ўсім наведвальнікам. Асабліва цікава выглядае другі пункт рэкамендыцыі: “Провести в своих коллективах собрания за кого голосовать”.


