У Новым свеце летам адкрыюць апарт-гатэль і кафэ

Летам наступнага года ў доме па Горкага, 27 размесціцца кафэ і апарт-гатэль. На тэрыторыі з’явяцца паркоўкі і азеляненне, паведамляе grodnonews.by.

Двухпавярховы дом з невялікай мансардай быў пабудаваны ў мінулым стагоддзі ў раёне сядзібнай жылой забудовы Новага света. Некалькі гадоў таму завяршылася адсяленне жыхароў з непрыдатнага для пражывання будынка. Прадпрыемства «Лімож» планавала размясціць тут на першым паверсе кафэ. Але гэта не вырашала задачы ўключэння ў гаспадарчы абарот усяго будынка — частка яго заставалася пустой. Каб цалкам адрэстаўраваць дом, спатрэбіліся б значныя сродкі.

У выніку дом быў прададзены індывідуальным прадпрымальніку. Ён распрацаваў праектную дакументацыю па рэканструкцыі нежылога будынка пад шматфункцыянальны. Вызначаны нарматыўны тэрмін будаўніцтва — шэсци месяцаў, завяршэнне работ намечана на чэрвень 2020 года. Другой часткай праекта стала прывядзенне ў парадак прылеглай да дома тэрыторыі з абсталяваннем парковак і азеляненнем.

Як распавялі ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама, рэканструкцыя пачала праводзіцца без істотнага павелічэння вышыні самога будынка. Захаваюцца прапорцыі і аб’ёмы, характэрныя для гістарычнай забудовы гэтага раёна. Адзінае, што маленькая мансарда будзе перабудавана ў цэлы мансардны паверх. У выніку на першым паверсе дома размесціцца кафэ, на другім і ў мансардзе — апарт-гатэль.

Фота: grodnonews.by
Фота: grodnonews.by
Падзяліцца

Апошнія запісы

Mrs Globe з Гродна Лана Глумакова напісала кнігу пра «жаночы магнетызм»

Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…

13 мая 2025

Квізы, дэгустацыі і касцюміраваныя экскурсіі. Куды пайсці на Ноч музеяў 2025 у Гродне і вобласці

Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…

13 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025