Жыхары 13 беларускіх гарадоў цяпер могуць глядзець расклад транспарту ў Viber і Telegram.
Чат-бот даступны ў Гродне, Мінску, Брэсце, Магілёве, Лідзе, Пінску, Маладзечне, Баранавічах, Ваўкавыску, Жлобіне, Жодзіне, Лунінцы і Іванаве. Ён можа падказваць расклад грамадскага транспарту ў гэтых гарадах. Для атрыманння інфармацыі дастаткова выбраць тып транспарту, увесці нумар маршруту, а далей бот сам задасць пытанні і прадаставіць інфармацыю.
Зайсці ў чат-бот Viber можна праз камьюнiцi. У Telegram — па спасылцы.