Сетка ўздоўж трасы М6 мае мноства брамы, праз якія на дарогу могуць свабодна выходзіць дзікія жывёлы. Назад у лес яны часцяком вярнуцца не могуць і аказваюцца ў лабірынце. На autogrodno.by апубликавалі відэа, на якім лось безнадзейна біўся аб сетку. Аўтарка відэа кажа, што адразу два ласі не маглі знайсці дарогу ў лес.
Месяц таму такая сітуацыя прывяла да аварыі: «Лася збілі ў 15 кіламетрах ад Ліды. Мяркую, што дзікая жывёла выйшла на трасу праз адзін са шматлікіх разрываў сеткі і ўжо назад не змагла вярнуцца» — паведаміў чытач autogrodno.by.
Шырыня праходу ў сетцы метраў 10. Падобныя разрывы, якія вядуць у палі і лясы, сустракаюцца паміж Шчучынам і Лідай рэгулярна, з інтэрвалам каля 2−3 кіламетраў і часцей.
Вядома, што праблему хочуць вырашыць з дапамогай святлоадбівальнай плёнкі сіняга колеру, якую плануюць усталяваць на падобныя праходы. Гэтую ідэю ўпершыню агучылі ў ліпені 2019 года. Па задумцы, жывёла баіцца сіняга колеру і не будзе выходзіць на дарогу падчас набліжэння аўтамабіля з уключанымі фарамі.
Верагодна, сёння лось выйшаў на трасу днём, на адлюстраванне святла ад сіняй плёнкі ён бы не адрэагаваў. Адзінае выйсце — зачыніць праходы рэальнымі варотамі.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…