У Гродне 37-гадовая мясцовая жыхарка прыйшла ў «Еўраопт» на Дубко і скрала тавараў на агульную суму 370 рублёў. Яна схавала скрадзенае ў дзіцячым вазку.
Жанчына знаходзіцца ў сацыяльным водпуску па догляду за дзіцём. 29 кастрычніка каля дзевяці гадзін вечара яна была ў гіпермаркеце з дзіцячым вазком, у якім сядзела дзіця. Паўгадзіны яна хадзіла па гандлёвых шэрагах, і клала тавары не толькі ў кошык, але і ў адсекі вазка. На касе жанчына расплацілася толькі за тое, што было ў кошыку.
За 29 схаваных тавараў жанчына не расплацілася. Гэта былi прадукты, канцылярыя, касметыка. На выхадзе з крамы яе затрымалі. Як паведамілі ў МУС, ёй пагражае крымінальная адказнасць па артыкуле «Крадзеж».