Незвычайная гісторыя адбылася ў адным з хостэлаў Гродна ноччу 30 кастрычніка. Маладыя кліенты пасяліліся ў сямейным нумары, але, не чакаючы раніцы, выбраліся праз акно і ўцяклі. Пры гэтым не заплацілі за начлег.
Раніцай у нумары супрацоўнікі хостэла знайшлі 20 рублёў з 70 патрэбных за начлег.
«Тут усюды камеры, я не ведаю, чым яны думалі, калі ўцякалі, — распавядае ўладальнік хостэла Сяргей. — Прыйшла маладая пара каля поўначы, у нас тады тэрмінал не працаваў, дамовіліся раніцай разабрацца з аплатай. Але на раніцу іх не аказалася. Сталі праглядаць камеры і аказалася, што ў 01.39 яны вырашылі выбрацца праз акно і пакінуць хостэл. Пасля сябе яны пакінулі толькі 20 рублёў».
Сяргей у міліцыю не звяртаўся. Кажа, хай гэты ўчынак будзе на сумленні пары.
«Можа яны гродзенскія, можа хацелі адасобіцца. А можа хто-небудзь з іх і прыезджы. Я не ведаю, але мне здаецца, горад павінен ведаць гэтых „герояў“. Я іх буду чакаць і мне будзе прыемна, калі яны заплацяць поўную суму за зняты нумар», — дадаў Сяргей.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…