У самым цэнтры Слоніма, недалёка ад драматычнага тэатра, усталявалі бюст гетману Міхалу Казіміру Агінскаму. Бюст зрабіў, падараваў гораду і ўстанавіў слонімскі прадпрымальнік Уладзімір Вількіцкі. Урачыстае адкрыццё бюста адбудзецца сёлета ў лістападзе, паведамляе r**yja.com.

Міхал Казімір Агінскі — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, кампазітар, паэт, мецэнат. Слонім быў яго рэзідэнцыяй.