Следчы камітэт у Гродне завяршыў расследаванне крымінальнай справы аб незаконным абароце наркотыкаў. 46-гадовы расіянін абвінавачваецца ў перамяшчэнні больш за 290 кілаграмаў гашышу, паведамляе СК Беларусі.
Па дадзеных следства, мужчына рухаўся з Літвы ў Беларусь. У «Катлоўцы» на мытным кантролі ў яго аўтамабілі супрацоўнікі Дзяржаўнага мытнага камітэта знайшлі тайнік. У ім ён перамяшчаў больш за 290 кілаграмаў гашышу, каб збыць у Расіі.
УСК па Гродзенскай вобласці 46-гадоваму мужчыну прад’яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні незаконнага з мэтай збыту набыцця, захоўвання і перавозкі наркатычных сродкаў у буйным памеры, учыненыя групай асоб (ч.3 арт.328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама ў незаконным перамяшчэнні праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза наркатычных сродкаў у буйным памеры, здзейсненым групай асобаў па папярэдняй змове (ч. 2 арт. 328−1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). Да мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.