Горад

Падчас раскопак на Новым замку знайшлі пячатку Уладзіміра Манамаха

У канцы кастрычніка мінскі археолаг Іван Спірын падчас работ на Новым замку знайшоў віслую пячатку, якую смела можна аднесці да першых гадоў існавання Гродна. Пра гэта паведамляе сайт Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея.

Такія свінцовыя пячаткі заціскаліся на шнурках прымацаваных да дакументаў, напрыклад лістоў. З пячаткай будуць працаваць спецыялісты, але ўжо можна меркаваць, што яна належыць князю Уладзіміру Манамаху, бацьку гродзенскай князёўны Агаф'і. На адным баку выява Васілія Кесарыйскага (нябеснага апекуна Манамаха, які таксама меў імя Васілій), а з другога богу надпіс на старажытнарускай мове з просьбай аб божай дапамозе. Такія пячаткі адносяцца да позняга перыяду ўлады Уладзіміра Манамаха (пасля 1113 г.). Нагадаем, што у 1116 г. вялікі кіеўскі князь Уладзімір Манамах выдаў сваю дачку Агаф’ю за князя Усеваладку Давыдавіча. Князь Усевалад (Усеваладка) і згадваецца як гродзенскі князь у 1127 годзе — годзе першага летапіснага ўспаміну пра Гродна.

Апошнія запісы

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025

У Беларусі распрацуюць экскурсію па храмах і могілках Воранаўшчыны

У Нацыянальным агенцтве па турызме прапануюць распрацаваць экскурсію "Па святынях Воранаўшчыны". Аўтар зможа зарабіць 2820…

23 красавіка 2025

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025