Новы маршрут атрымаў №21. Ён будзе курсаваць ад Альшанкі да «Гродна Азот». Тралейбус паедзе па вуліцы Славінскага, далей – па Румлёўскім мосце, затым выедзе на праспект Касманаўтаў. У гэтым раёне як раз будуецца новы комплекс акцыянернага таварыства. У гадзіну пік на маршруце будуць курсаваць чатыры тралейбусы, паведамляе grodnonews.by.
Таксама ў Альшанцы будуецца шматфункцыянальны гандлёвы цэнтр “Парус”.



