Андрэй Вашкевіч правядзе экскурсію па экспазіцыі Старога замка 1 лістапада ў 15.15. Сама экскурсія будзе бясплатнай — заплаціць давядзецца толькі за ўваход. У замку раскажуць пра стварэнне экспазіцыі і яе стваральнікаў.

Экспазіцыя ў Старым замку будзе закрыта і дэмантавана праз месяц у сувязі з рэканструкцыяй. Гэта неабходна для правядзення зандажоў і абмераў, для далейшага прыняцця рашэння пры праектаванні.