60-гадовыя муж і жонка ў Гродне развяліся яшчэ ў 2000-х, але жылі разам у агульнай кватэры. Жанчына пачала выпіваць з двума 30-гадовымі хлопцамі. У нейкі момант яны вырашылі, што былы муж новай знаёмай павінен пакінуць кватэру. Мужчына з’ехаў жыць на лецішча ў Гродзенскі раён. Аднак былая жонка са сваімі новымі сябрамі адправілася на лецішча і сталі выжываць пацярпелага і адтуль, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
З першага разу не атрымалася. Ужо на другі дзень, у мінулы чацвер, падазраваныя зноў прыйшлі на лецішча. Былы муж сам адчыніў ім дзверы. Пасля дзесяціхвіліннай гутаркі мужчына адмовіўся пакідаць лецішча, тады зламыснікі папрасілі яго паказаць дарогу да чыгуначнай станцыі. Па шляху падазраваныя накінуліся на яго, прывязалі яго скотчам да дрэва, а пазней ўцяклі.
Пацярпелы прыкладна праз гадзіну вызваліўся самастойна, дабраўся да суседзяў па лецішчу і з іх тэлефона паведаміў аб тым, што здарылася, у міліцыю. Праваахоўнікі выявілі месцазнаходжанне падазраваных, яны хаваліся на здымнай кватэры ў абласным цэнтры, там былі і затрыманыя. Іх будуць судзіць па артыкуле «Незаконнае пазбаўленне волі».