На Замкавай праходзяць раскопкі: што ўжо знайшлі археолагі?

У скверы за былым Палацам тэкстыльшчыкаў больш за тыдзень праходзяць археалагічныя раскопкі. Пасля раскопак там пачнуць будаваць адміністрацыйна-гандлёвы комплекс з трох будынкаў.

Забудоўшчык паабяцаў, што раскопкі будуць доўжыцца столькі, колькі спатрэбіцца археолагам, хоць тэрміны самога будаўніцтва абмежаваныя ў часе. Заказчыкам будаўніцтва выступае ЗТАА «ДТ-груп» – інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый Pizza&Coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркаванні і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры.


Смотрите, какую информацию о застройке на Замковой повесил инвестор


«Ужо тыдзень праходзяць дбайныя раскопкі. Мы стварылі спецыяльную экспедыцыю сумесна з мясцовымі гісторыкамі, валанцёрамі і мінскімі археолагамі, – распавядае гродзенскі археолаг Наталля Пачобут. – Задзейнічана на раскопках некалькі чалавек. Пакуль знаходак не вельмі шмат, у некаторых месцах пласты былі знішчаныя яшчэ ў 1920-30-х гадах. У месцах, дзе пласты 19 стагоддзя, падвалы знішчаны. Здолелі пакуль знайсці каляровую печкавую кафлю з выявай арыстакрата, некаторыя манеты 17 стагоддзя і іншыя знаходкі».

Даведка

Калісьці на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака – каменны аднапавярховы будынак 16 стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў кіраўнік гарадзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава яны будуць вельмі падобныя да тых, якія там стаялі 100 гадоў таму.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: