Адпаведны законапраект ужо паступіў на разгляд у польскі парламент. Міністэрства аховы здароўя Польшчы плануе ўвесці новыя правілы прыёму на працу лекараў з-за межаў Еўрасаюза. У прыватнасці, такім урачам не трэба было б праходзіць настрыфікацыю дыплома. Гэта можа прыцягнуць у Польшчу лекараў, жадаючых тут застацца на пастаянную працу, піша polskieradio.pl.
У польскай службе аховы здароўя стаіць вострая праблема з недахопам кадраў: лекараў, медсёстраў і парамедыкаў.
Мяркуецца, што дазвол на працу лекарам будзе выдавацца ў канкрэтнай польскай бальніцы пасля праходжання іспыту, які дае ім права на прафесійную дзейнасць у Польшчы.
Для рэалізацыі ініцыятывы трэба ўнесці папраўкі ў Закон аб прафесіях лекара і стаматолага. Праект зменаў ужо паступіў у Сейм Польшчы. Пакуль невядома, калі яго разгледзяць дэпутаты. У праекце гаворыцца пра прыём на працу замежнага ўрача без настрыфікацыі дыплома на максімальны тэрмін да пяці гадоў і ў вызначаную ўстанову аховы здароўя. Канчатковае рашэнне аб працаўладкаванні прымала б Акруговая медычная палата — рэгіянальны орган лекарскага самакіравання.
Паводле спецыялістаў, змяненні датычаць перш за ўсё ўрачоў з Беларусі і Украіны.
У Польшчы ўрачы — адна з прафесійных катэгорый з найлепшымі заробкамі. Зарплаты польскіх лекараў на ўзроўні 3−4 тыс. еўра (у пераводзе са злотых) з’яўляюцца стандартам.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…