У гэтым месяцы на сайце petitions.by з’явіўся перадкалядны зварот да Саўміна і Мінпрацы. Беларусы хочуць адпачываць тры дні запар – з 31 снежня па 2 студзеня. І не адпрацоўваць за гэта па суботах. У Мінпрацы гатовыя разгледзець прапанову, але канчатковае рашэнне – за прэзідэнтам, паведамляе Onliner.by.
Тэкст петыцыі выглядае так: «Мы, ніжэйпадпісаныя, вельмі пераканаўча просім адмяніць прынятую Пастанову ад 09.10.2019 №688 “Аб пераносе працоўных дзён у 2020 годзе”. І просім зрабіць 31 снежня і 1 2 студзеня (пачынаючы з 2019 і 2020 года і ў наступныя гады) паўнавартаснымі выхаднымі днямі на дзяржаўным узроўні, без пераносаў на іншыя дні. Дадзеныя змены, мяркуем, вельмі станоўча адаб’юцца як на адпачынку грамадзян Рэспублікі Беларусь, так і на іншых сферах грамадскага жыцця (эканамічнай, палітычнай і іншых)».
Пад зваротам пакуль падпісаліся 173 чалавекі.
У прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны растлумачылі, што выходныя і святочныя дні ў нас вызначаюцца ўказам кіраўніка дзяржавы.
– Але ў любым выпадку мы разгледзім петыцыю, у адрас міністэрства можа быць накіравана прапанова па вызначэнні у тым ліку выхадных дзён і прафесійных святаў, – сказалі ў ведамстве.
![Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН] Дзень Волі ў Гродне: сілавікі, ператрусы і затрыманні [АНЛАЙН]](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2021/03/bchb-300x169.jpg)

