Як у Гродне дапамагаюць людзям з парушэннямі слыху?

У верасні мінулага года ў Гродне пачаў сваю працу цэнтр прыёму-перадачы экстраных паведамленняў для людзей, якія слаба чуюць. Ён стаў другім па ліку ў краіне. Людзі са слабым слыхам, апынуўшыся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, не могуць самастойна выклікаць лекара, супрацоўніка міліцыі ці прадстаўніка іншай службы. Таму спецыяліст цэнтра працуе кругласутачна, паведамляе grodnoplustv.by.

— Грамадзяне звяртаюцца ў цэнтр прыёму-перадачы з дапамогай даступным ім відах сувязі. Такіх, як Viber, WhatsApp, Skype, факсімільная сувязь, з дапамогай асабістага прыёму, могуць быць таксама смс-паведамленні. Пры звароце грамадзян у цэнтр перакладчык мовы жэстаў выступае ў ролі аператара, запытвае сутнасць зваротаў, месца знаходжання чалавека, які звярнуўся, — кажа Іна Курыла, загадчыца аддзялення цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ленінскага раёна Гродна.

У цэнтры прыёму-перадачы экстраных паведамленняў па чарзе працуе чатыры перакладчыка мовы жэстаў. Бывае, што на працягу сутак спецыялісты прымаюць да сарака званкоў. Вадзім Гарахоўскі валодае мовай жэстаў з дзяцінства, так як абодва бацькі - інваліды па слыху. Для зносін выкарыстоўвае жэсты, можа чытаць па вуснах. Часцей за ўсё да яго звяртаюцца для таго, каб знайсці агульную мову з лекарамі. Бывае, што дапамога перакладчыка тэрмінова патрабуецца ў выхадныя ці ўначы. Таму ў спецыяліста заўсёды ўключаны тэлефон.

— Калі трэба хуткую дапамогу выклікаць, нейкая аварыя ў кватэры, у жыллёва-камунальную гаспадарка патэлефанаваць. Калі дзеці ў інвалідаў па слыху могуць размаўляць, то часам мы тэлефануем у школу, размаўляем з настаўнікамі, тлумачым нешта, даем інфармацыйна-кансультатыўную дапамогу. Ім крыху цяжка інфармацыю разумець і мы ім даходліва тлумачым, каб ім лягчэй было гэта зразумець, — кажа Вадзім Гарахоўскі, перакладчык мовы жэстаў цэнтра прыёму-перадачы інфармацыі ад асоб з парушэннем слыху.

За 11 месяцаў працы ў цэнтр прыёму-перадачы экстраных паведамленняў для людзей, якія слаба чуюць, паступіла 2045 паведамленняў. Усяго ў Гродзенскай вобласці пражывае 1 300 чалавек з парушэннямі слыху. 803 з іх — жыхары горада Гродна.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Будзе капаць на галовы» — што гродзенцы думаюць пра новыя кветкавыя аркі на Савецкай

Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…

24 красавіка 2025

Студэнта з Гродна будуць судзіць за паведамленні ў «Беларускі Гаюн»

Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…

24 красавіка 2025

Цэгла са слядамі пальцаў, найстарэйшая свідравіна Гродна і двор для мерапрыемстваў. Якім стане комплекс былога піўзавода Brovar Hrodna

«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…

24 красавіка 2025

На могілках у Гродне з’явілася пліта расійскага салдата, які ваяваў супраць Украіны

Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…

23 красавіка 2025

Як будзе выглядаць стогадовы дом у стылі канструктывізму на Міцкевіча пасля перабудовы: праект

Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…

23 красавіка 2025

У Гродне можна зрабіць здымак райка вока — паслуга падабаецца парам

Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…

23 красавіка 2025