Жыхары праявілі актыўнасць: на Гагарына не будзе паркоўкі на дзіцячай пляцоўцы

Аўтамабільнай паркоўкі на дзіцячай пляцоўцы паміж вуліцамі Міру і Гагарына не будзе. Гэтае пытанне вырашылі ў гарвыканкаме згодна з нарматывамі па будаўніцтве і пасля апытання мясцовых жыхароў.

Каля дзіцячага садка на вуліцы Міра з пачатку кастрычніка пачалі будаваць новую паркоўку для аўтамабіляў. Яе планавалі размясціць на асфальтаванай спартыўнай дзіцячай пляцоўцы. Меркаванні жыхароў вуліцы падзяліліся. Адны казалі, што пляцоўку чапаць нельга, а іншыя адзначалі, што на вуліцы няма дзе ставіць аўтамабілі і стаянкай для іх служыць газон. Каб вырашыць гэтае пытанне, ЖКГ вырашыла правесці апытанне і пачуць меркаванне ўсіх жыхароў.

«Большасць выказалася супраць пераабсталявання дзіцячай пляцоўкі ў аўтамабільную паркоўку. Прымаючы гэта пад увагу, а таксама згодна з нарматывамі па будаўніцтве аўтамабільных парковак, працы праводзіцца не будуць», — адзначылі ў гарвыканкаме.


«Как скажут жильцы, так и будет». На Гагарина приостановили строительство парковки на детской площадке


Спартыўная пляцоўка мяжуе з плотам дзіцячага саду. Ад плота да пляцоўкі каля метра. Паводле санітарна-гігіенічных нормаў гэтую пляцоўку ў паркоўку перарабляць забаронена. Санітарны разрыў ад аўтамабільных стаянак і аўтамабільных парковак да мяжы тэрыторый устаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, пляцоўкі адпачынку, дзіцячай пляцоўкі для паркоўкі на 11−50 машын павінен складаць 20 метраў.

Зараз могуць дапамагаць з паркоўкай

Адзін з абаронцаў дзіцячай пляцоўкі Уладзімір Кульбіцкі лічыць, што ключавое значэнне ў вырашэнні пытання адыграў факт, што будаўніцтва аўтапаркоўкі пачалося без узгаднення паводле санітарных нормаў.

«Мясцовыя жыхары малайцы, праявілі актыўнасць. Тэлефанавалі, пісалі, давалі каментары. Мы задаволеныя, што справядлівасць перамагла. Цяпер ход за ўладамі. Раз ужо ёсць жаданне дапамагчы двару з паркоўкай — у ім дастаткова месцаў, дзе яе можна абсталяваць без замахаў на тэрыторыю дзяцей».

Так паркуюцца на Гагарына

Падзяліцца

Апошнія запісы

На БелАЭС з’явіцца мабільны сканер радыяцыі

Мабільны комплекс радыяцыйнага сканавання купляюць на Беларускую АЭС. Удзельнікам закупкі можа быць юрыдычная або фізічная…

3 мая 2025

Нерухомасць тыдня: кватэра на Фолюшы і таемны пакой

На Фолюшы з'явілася новая прапанова — трохпакаёвая кватэра ў жоўтых танах з таемным пакоем. Жыллё…

2 мая 2025

У Гродне з аўкцыёну прададуць аўтамабіль актывіста Ежы Грыгенча

З аўкцыёну ў Гродне прадаюць мікрааўтобус Volkswagen Transporter. Ён належыць актывісту Ежы Грыгенча, завочна асуджанаму…

2 мая 2025

Гродзенка знайшла ў хлебе ніт. Куды звяртацца, калі ў ежы трапіўся іншародны прадмет?

Блогерка пад нікам Tomchikcerberejus паказала хлеб, які яе дзіця купіла ў адной з гродзенскіх крам.…

2 мая 2025

У сярэдзіне траўня ў Гродне пачнецца Gastrofest — сэты будуць каштаваць 45 рублёў

З 15 траўня па 1 чэрвеня ў Гродне пройдзе Gastrofest. Паспрабаваць сэты ў кавярнях і…

30 красавіка 2025

Сан-Ваўкавыска і Іўеандэлес. У Ваўкавыску камунальнікі апраўдаліся за абрэзку дрэваў у парку, але праблема не там

У Ваўкавыску паабразалі гарадскія дрэвы, а некаторыя і прыбралі зусім. Гарадская камунальная гаспадарка апраўдалася перад…

30 красавіка 2025