У скверы за былым Палацам тэкстыльшчыкаў больш за тыдзень праходзяць археалагічныя раскопкі. Пасля раскопак там пачнуць будаваць адміністрацыйна-гандлёвы комплекс з трох будынкаў.

Забудоўшчык паабяцаў, што раскопкі будуць доўжыцца столькі, колькі спатрэбіцца археолагам, хоць тэрміны самога будаўніцтва абмежаваныя ў часе. Заказчыкам будаўніцтва выступае ЗТАА «ДТ-груп» — інвестары з Літвы, якія валодаюць сеткай піцэрый Pizza&Coffee і прыпынкавымі павільёнамі Z-маркет. Заказчык ужо прайшоў усе гарадскія абмеркаванні і ўзгадненні ў Міністэрстве культуры.


Смотрите, какую информацию о застройке на Замковой повесил инвестор


«Ужо тыдзень праходзяць дбайныя раскопкі. Мы стварылі спецыяльную экспедыцыю сумесна з мясцовымі гісторыкамі, валанцёрамі і мінскімі археолагамі, — распавядае гродзенскі археолаг Наталля Пачобут. — Задзейнічана на раскопках некалькі чалавек. Пакуль знаходак не вельмі шмат, у некаторых месцах пласты былі знішчаныя яшчэ ў 1920−30-х гадах. У месцах, дзе пласты 19 стагоддзя, падвалы знішчаны. Здолелі пакуль знайсці каляровую печкавую кафлю з выявай арыстакрата, некаторыя манеты 17 стагоддзя і іншыя знаходкі».

Даведка

Калісьці на месцы сквера на Замкавай размяшчаўся Дом рыбака — каменны аднапавярховы будынак 16 стагоддзя, дзе, па некаторых версіях, жыў кіраўнік гарадзенскага цэха рыбакоў. У 1960-х усе будынкі ў гэтым раёне знеслі з-за будаўніцтва Дома быту. Вядома, што ў цэнтры Гродна будзе пабудавана не дакладная копія знесеных пабудоў, але вонкава яны будуць вельмі падобныя да тых, якія там стаялі 100 гадоў таму.

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]