На адным са складоў па вуліцы Панямуньскай у Гродне выявілі цела 27-гадовага мужчыны, піша grodnonews.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гродзенскай вобласці Іну Пазьняк.
Гродзенскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка, усе абставіны здарэння высвятляюцца.
Раней у Telegram паведамлялі, што мужчыну знайшлі павешаным на складзе ААТ «Райаграсэрвіс», гэта малады кладаўшчык аднаго з упраўленняў Гродзенскага аблвыканкама.