У матчы 26-га тура чэмпіянату Беларусі «Нёман» апынуўся мацней за «Мінск» — 1:0. Матч праходзіў у Гродне 25 кастрычніка.
Гаспадары адкрылі лік ужо на 5-й хвіліне матчу. Пасля падачы Бебе ў штрафную «Мінска» абаронца гасцей Відзіч зрэзаў мяч у свае вароты і запісаў на свой рахунак аўтагол.
Як аказалася пазней гэта быў адзіны забіты мяч у матчы, нягледзячы на тое што супернікі стараліся гуляць у атакуючы футбол.
«Нёман» — «Мінск» — 1:0
Пасля перамогі над сталічнай камандай «Нёман» падняўся ў турнірнай табліцы на 8-ы радок і мае ў сваім актыве зараз 32 ачкі. Свой наступны матч гродзенцы правядуць 2 лістапада ў Гарадзеі.