Людзі і справы

Стаўкі перавышаюць 530% гадавых. Улады прынялі важныя змены па рынку мікразаймаў

У Беларусі ўводзяць змены па рынку мікразаймаў. Адно з новаўвядзенняў - абмежавалі памеры прыналежных мікрафінансавай арганізацыі адсоткаў, а таксама няўстойкі, штрафаў і пеняў. Змены прадугледжаны прэзідэнцкім указам № 394 «Аб прадастаўленні і прыцягненні пазык».

Зараз мікрафінансавыя арганізацыі не абмежаваныя ў памеры працэнтаў, а таксама штрафаў і пеняў, якія яны выстаўляюць сваім кліентам, што дапускаюць пратэрміноўку ў пагашэнні пазыкі. Таму раз-пораз узнікаюць сітуацыі, калі адсоткі шматкроць перавышаюць суму пазыкі, піша t*t.by. Прэзідэнцкі ўказ павінен урэгуляваць гэтае пытанне.

Памеры належных мікрафінансавай арганізацыі адсоткаў зараз не павінны перавышаць двухразовы памер мікразайму, а няўстойка, штрафы і пені не могуць быць больш за палову выдадзенай сумы.

Пры гэтым улады забаранілі выдачу мікразаймаў некамерцыйнымі арганізацыямі, якія створаны ў форме фондаў. «Бо часцяком падобнага роду арганізацыі выдавалі ўльтракароткія пазыкі без закладу па стаўцы, якая перавышае 530% гадавых», — адзначаюць у прэс-службе прэзідэнта.

Для павышэння даступнасці мікрафінансавання пашыраны пералік асоб, якія могуць быць чальцамі спажывецкіх кааператываў фінансавай узаемадапамогі. Зараз гэта фізічныя асобы, якія займаюцца вытворчасцю сельгаспрадукцыі, відамі дзейнасці, пры якіх выплачваецца адзіны падатак, а таксама суб’екты малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Ламбарды атрымаюць права прадастаўляць мікразаймы грамадзянам пад заклад транспартных сродкаў без абавязку перадачы іх ламбарду, ажыццяўляць камісійны гандаль, захоўваць рэчы і набываць іх для далейшай рэалізацыі.

Атрымліваць мікразаймы пад заклад рухомай маёмасці змогуць юрыдычныя асобы, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае 50 і больш працэнтаў, і якія аказваюць бытавыя паслугі насельніцтву і зарэгістраваныя ў сельскай мясцовасці. Такую магчымасць атрымаюць таксама юрыдычныя асобы, якія скупляюць каштоўныя металы і камяні для папаўнення дзяржфонду.

Акрамя таго, замацаваны правы спажыўцоў паслуг, у тым ліку ў частцы атрымання поўнай і пэўнай інфармацыі пра ўмовы дагавора мікразайма, правільнага разліку працэнтаў. Нацбанк зможа накіроўваць прадпісанні мікрафінансавым арганізацыям у выпадках парушэння імі заканадаўства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Беларускіх гідаў абавязалі ведаць асновы ідэалогіі

Гіды і экскурсаводы ў Беларусі цяпер павінны ведаць асновы дзяржаўнай ідэалогіі. Такое патрабаванне з'явілася ў…

14 мая 2025

Святар з Гродна сустрэўся з новым Папам Львом XIV

Айцец Андрэй Крот з Гродна быў у дэлегацыі беларускіх святароў, якая сустрэлася з новым пантыфікам.…

14 мая 2025

На пляжы ў Ласосна ўсталявалі «празрыстую» распранальню

Фатаграфія кабінкі для перапранання на пляжы ў Ласосна патрапіла ў рэдакцыю Hrodna.life. Драўляныя балкі ў…

14 мая 2025

Гродзенку Вольгу Вялічку выключылі з Каардынацыйнай Рады. Яна даведалася пра гэта выпадкова

Псіхолага і дырэктарку ліквідаванага Гродзенскага дзіцячага хоспісу Вольгу Вялічку выключылі са спісу дэлегатаў Каардынацыйнай Рады…

14 мая 2025

Беларус выратаваў бусляня і выклікаў хвалю спрэчак. Ці можна вяртаць птушанят у гняздо?

Мужчына вяртае ў гняздо буслам птушаня, якое выпала, - такое відэа ў апошні тыдзень набірае…

14 мая 2025

У Гродне пройдзе штогадовы гарадскі выпускны — будзе больш за 2,6 тыс. удзельнікаў

Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…

13 мая 2025