На трасе М6 паблізу вёскі Палубнікі скралі пяць дарожных знакаў з металічнымі стойкамі. Яны на аб’екце, які будуецца, знаходзіліся без нагляду, гэтым і скарысталіся ашуканцы. Пра гэта распавядае «Лідская газета».
Яшчэ адзін крадзеж адбыўся на дачным участку паблізу горада. Тут невядомыя зламыснікі ўскрылі гараж. Гаспадыня лецішча страціла два зварачных апараты, мыйкі высокага ціску і лазерны нівелір. Шкода ацэньваецца больш чым у дзве тысячы рублёў.
Па дадзеных фактах распачатыя крымінальныя справы, вядзецца пошук злачынцаў.