У перапісе насельніцтва, па стане на панядзелек, праз стацыянарныя ўчасткі і інтэрнэт прынялі ўдзел 4 млн 920 тысячаў чалавек, паведамляе Белстат. Прычым у інтэрнэт-перапісу — 2 млн 23 тысяч 989 чалавек. Інтэрнэт-перапіс скончыўся ў пятніцу. Ад сёння і да 30 кастрычніка па кватэрах будуць хадзіць перапісчыкі. Але застаюцца і стацыянарныя ўчасткі, паведамляе n*.by.
У Гродне стацыянарныя ўчасткі размяшчаюцца па наступных адрасах, паведамляе grodnonews.by.
Назва арганізацыі (установы), | Адрас размяшчэння стацыянарнага ўчастка | Нумар тэлефона стацыянарнага ўчастка |
г. Гродна | ||
ЖЭС № 11 УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна | БЛК, д. 39 | 8(0152)414086 |
ДУА «Сярэдняя школа № 23 г. Гродна» | вул. Болдзіна, д. 12 В, каб. 110 | 8(0152)442195 |
Тэхналагічны каледж УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы» | вул. Горкага, д. 84 | 8(0152)434093 |
ГУЗ «Дзіцячая паліклініка № 1 г.Гродна» | вул. Даватора, д. 23, Цэнтр «Позитив» | 8(0152)558806 |
Інтэрнат УА «Гродзенскі дзяржаўны універсітэт ім. Я. Купалы» | вул. Ліможа, д. 27/1 | 8(0152)702789 |
Дом культуры УП «Цветліт» | вул. Дзяржынскага, д. 41/1 | 8(0152)720613 |
УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж камунальнай гаспадаркі» | вул. Васілька, д. 31, каб. 102 | 8(0152)623754 |
Упраўленне па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта | вул. Дзяржынскага, д. 3, каб. 104 | 8(0152)722499 |
ЖЭС № 6 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна | вул. Шчорса, д. 30А | 8(0152)715403 |
РУП «Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры» | вул. Захарава, д. 27, каб. 121 | 8(0152)622106 |
УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны ліцэй будаўнікоў № 1» | пр. Я.Купалы, д. 18 | 8(0152)312565 |
ДУА «Гродзенскі абласны інстытут развіцця адукацыі» | вул. Гагарына, д. 6 | 8(0152)399145 |
УА «Гродзенскі гандлёвы каледж» Белкаапсаюза | вул. Паповіча, д. 2 | 8(0152)522177 |
ГУЗ «Гарадская паліклініка № 7 г. Гродна» | вул. Хімікаў, д. 5, каб. 448 | 8(0152)316417 |
ЖЭС № 17 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна | пр. Кляцкова, д. 64 | 8(0152)604836 |
УА «Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж» | пр. Я Купалы, д. 53 | 8(0152)399063 |
ДУА «Сярэдняя школа № 39 г. Гродна» | вул. Агінскага, д. 44А | 8(0152)672942 |
ДУА «Сярэдняя школа № 31 г. Гродна» | вул. Індурская шаша, д. 12 | 8(0152)312541 |
УА «Гродзенскі дзяржаўны прафесійны тэхналагічны каледж» | вул. Славінскага, д. 7 | 8(0152)605576 |
ДУА «Гродзенскі політэхнічны каледж» корпус № 2 | вул. Суворава, д. 254 | 8(0152)534016 |
ЖЭС № 15 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна | вул. Рэпіна, д. 9а | 8(0152)533417 |
ЖЭС № 4 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна | вул. Л.Чайкінай, д. 49 | 8(0152)657206 |
ДУ «Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна г. Гродна» | вул. Фамічова, д. 17 | 8(0152)314703 |
ЖЭС № 23 УЖРЭП Кастрычніцкага раёна г. Гродна | вул. Цэнтральная, д. 4А | 8(0152)947178 |
Стацыянарныя ўчасткі працуюць штодня з 7 па 30 кастрычніка 2019 з 9.00 да 20.00. Адзіны тэлефонны нумар 8−801−100−3131. Тэлефон гарачай лініі 8−0152−55−49−60.
Працэнт беларусаў, якія самастойна прайшлі перапіс насельніцтва па інтэрнэце, адпавядае лічбе, якую прагназаваў Белстат. Пра гэта заявіла сёння журналістам старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Іна Мядзведзева на прэс-канферэнцыі з удзелам дэлегацыі расійскіх спецыялістаў на чале з кіраўніком Расстата Паўлам Малковым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Я задаволена тым, як прайшоў інтэрнэт-перапіс. У нас 21% ад колькасці насельніцтва перапісаўся па інтэрнэце — гэта вельмі добрая лічба. Мы на яе разлічвалі, і гэта была наша ацэнка, калі набіралі перапісчыкаў, ацэньвалі іх колькасць. Сёння перапісаліся 4, 9 млн чалавек на стацыянарных участках і ў інтэрнэце. Адпаведна, нагрузка на перапісчыкаў на пакінутыя дні паменшылася ў два разы», — сказала Іна Мядзведзева.
Яна падкрэсліла, што падаражэння перапісу з-за выкарыстання лічбавых тэхналогій Белстат не адчуў. «Лічбавыя тэхналогіі дазваляюць атрымаць больш якасную інфармацыю, скараціць час ўводу дадзеных. Адпаведна памяншаецца колькасць перапісчыкаў. Напрыклад, калі ў нас працавала 48 тыс. перапісчыкаў у 2009 годзе, то сёння — 12,5 тыс. Гэта ўжо патанненне працэсу. Таксама таннейшы працэс апрацоўкі дадзеных, таму што не патрабуецца ні сканаванне, ні ручны ўвод інфармацыі, а значыць, і аплата гэтых паслуг. А самае галоўнае — мы атрымліваем вельмі добры масіў, па якім выразна бачым, дзе якія ёсць пытанні, што трэба адкарэктаваць, што яшчэ спытаць грамадзян, калі будзем праводзіць постперапіснае даследаванне», — патлумачыла Іна Мядзведзева.
А сёння перапісчыкі адправяцца па дамах рэспандэнтаў. Працаваць па ўсёй краіне будуць больш за 12 з паловай тысяч чалавек. Яны прыйдуць толькі да тых, хто яшчэ не перапісаўся. Зараз статысты актуалізуюць спісы. Збіраць інфармацыю перапісчыкі будуць да 30-га кастрычніка з 9 раніцы да 9 вечара. Пазнаць іх не складана. У кожнага павінна быць пасведчанне, пашпарт, планшэт і торба з лагатыпам перапісу, паведамляе АНТ.
Іна Мядзведзева, старшыня Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі:
— Гэта будзе стандартная працэдура. Нашы перапісчыкі прыйдуць у дамы і да таго, каго няма дома, тры разы. Пасля двух разоў яны пакінуць пастанову з просьбай наведаць бліжэйшы стацыянарны ўчастак. Я б хацела звярнуць увагу людзей абавязкова пытаць і пасведчанне, і дакументы, якія пацвярджаюць, што гэта менавіта гэты грамадзянін. З прычыны таго, што магчымыя выпадкі ілжэперапісчыкаў.
Перапісацца па-ранейшаму можна на стацыянарных участках. Па ўсёй краіне працуе каля 650-ці пунктаў. У маштабнай сацыяльнай кампаніі прыняў удзел практычна кожны другі беларус. Асноўныя вынікі Белстат падвядзе да верасня наступнага года.
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…
У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…