21 кастрычніка каля 09:30 на вуліцы Пушкіна збілі матацыкліста. Сутыкненне адбылося з аўтамабілем таксі паблізу павароту на вуліцу Даватара. Матацыкліст жывы, ён сам змог падняцца і адысці ў бок. На месца аварыі прыбылі супрацоўнікі ДАІ, паведамляе AutoGrodno.by.
Паводле папярэдняй інфармацыі, аўтамабіль таксі паварочваў налева з боку вуліцы Даватара і не саступіў дарогу матацыклісту, які набліжаўся да яго злева.