У выязным матчы 25-га тура «Нёман» на выездзе абыграў «Славію». Перамогу гродзенскай камандзе прынёс гол Валерыя Жукоўскага.
Адзіны мяч у матчы гродзенцы забілі на 69-й хвіліне. Алыкулаў ва ўласцівай яму манеры увайшоў у штрафную суперніка і аддаў пас на Жукоўскага, які дакладна адправіў мяч у вароты.
«Славія» — «Нёман» — 0:1
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч пасля матчу
— Добрая эмацыйная гульня з вельмі цікавай камандай. Поспех апынуўся на нашым баку, у бескампраміснай барацьбе з Мазыром … Мазыр пры Марціновічы — вельмі цікавая каманда. Што да нашай гульні, то адчувалася разбалансаванасць ў звёнах, выпалі перад гульнёй ключавыя гульцы і на трэніроўцы перад гульнёй Стойкавіч атрымаў траўму. Прыехалі зборнікі, і за тыдзень трэба было прывесці ўсіх у аднолькавы стан. Хтосьці гуляў, хтосьці не. Дзякуем хлопцам за самааддачу, магчыма, момантамі Мазыр гуляў лепш, але перамога дасталася нам.
Пасля перамогі ў Мазыры «Нёман» размясціўся на дзявятым радку ў турнірнай табліцы і мае ў сваім актыве 29 ачкоў.
Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 25 кастрычніка і будзе прымаць «Мінск».