Навіны

«Голас гораду». У Гродне зарэгістравалі апазыцыйнага кандыдата, які рыхтаваў #БНР101

Кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ад горадзенскай апазыцыі зарэгістравалі актывіста Вадзіма Саранчукова. Ягоная група падтрымкі сёлета арганізавала Дзень Волі з горадзенскага боку, піша «Радыё С**бода».

Саранчукоў разглядае гэтую выбарчую кампанію як адзін з этапаў каманднай працы горадзенскіх актывістаў на бліжэйшыя 9 гадоў дзеля пазытыўных зьменаў у горадзе і краіне. Так ён разам з камандай хоча падрыхтаваць горад да 900-гадовага юбілею, які Горадня адзначыць у 2028 годзе.

Ад году ўтварэньня каралеўскага гораду ідзе і назва ініцыятыўнай групы, якая падтрымлівае Саранчукова, — «Каманда-28». Вадзім прадстаўляе партыю БНФ, але праца ягонай каманды ня будзе накіраваная на партыйнасьць. Цяпер гэтая група налічвае каля 20 чалавек, сярод іх прадстаўнік арганізацыі «Гавары праўду» Дзьмітры Бандарчук, сябар беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў Сяржук Верамеенка.

«Каманда-28» чакае, што да іх будуць далучацца ня толькі іншыя прадстаўнікі партый і арганізацый, гарадзкія актывісты, але і ўсе ахвотныя гарадзенцы.

На думку Вадзіма Саранчукова, гэтых людзей аб’яднаюць каштоўнасьці, на якіх павінны будавацца супольная праца, разьвівацца горад: «пачынаючы ад самакіраваньня, заканчваючы абуджэньнем актыўнасьці і нацыянальным адраджэньнем».

«Гэта не праграма як такая, што я, Вадзім Саранчукоў, зраблю 17 дваровых пляцовак. Гэта будзе ідэйнае напаўненьне для арганізацыі жыцьця гораду», — тлумачыць кандыдат у дэпутаты.

Прыкладам, закон аб мясцовым самакіраваньні прыняты, але, на яго думку, не працуе ў тым фармаце, у якім павінен.

«Мы б хацелі, каб прадстаўніцтва людзей і ў адміністрацыі гораду, і ў адміністрацыі Беларусі было пачута. Таму мы бяром на сябе функцыю голасу гэтага гораду, які павінен гучаць і які павінны чуць», — кажа Саранчукоў.

Сярод праектаў «Каманды-28» — распрацоўка турыстычнага брэнду Горадні. Іхняя выбарчая кампанія будзе пабудаваная на беларускім альфабэце. Кожны дзень на адну зь літар будуць выбіраць каштоўнасьць, на тэму якой будуць выпускаць матэрыялы і ладзіць абмеркаваньні.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Дом быту ў Гродне прадалі на аўкцыёне з пятай спробы

Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…

22 красавіка 2025

У гродзенскіх гатэлях амаль не засталося месцаў на травеньскія святы

У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…

22 красавіка 2025

Падключыся або зачыніся: у Гродне патрабуюць выконваць норму, якой няма ў законе

Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…

22 красавіка 2025

У стогадовым доме на Горкага адкрылі «інстаграмную» кавярню

Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…

21 красавіка 2025

Прадаецца «Гарадзенская кавярня» на Маркса. Уладальнікі пераязджаюць

Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…

21 красавіка 2025

На гродзенскіх пляжах ўсталююць відэакамеры. Што яшчэ новага рыхтуюць да пляжнага сезону?

Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…

18 красавіка 2025