Стваральнікі першай беларускай настолкі «Паўстанцы» падрыхтавалі перавыданне. Падтрымаем?

«Паўстанцы» — першая беларуская настольная гульня, пад час якой можна паглыбіцца ў атмасферу 1863 года. Гульня ўпершыню выйшла ў 2013 годзе і адразу набыла папулярнасць, а таксама выклікала хвалю з’яўлення іншых беларускіх настолак. Як адзначаюць аўтары гульні, акрамя забавы яна носіць адукацыйны характар — заахвочвае паглыбіцца ў самы вір паўстання і перапісаць гісторыю.

За шэсць год існавання гульні было сабрана шмат водгукаў, назапашаны стос ідэй — і цягам карпатлівай працы мы можам прадставіць вам другую рэдакцыю «Паўстанцаў». У перавыданні вас чакае новы дызайн, цікавыя дадаткі і багатае гістарычнае напаўненне, — абяцае Антон Янкоўскі, адзін з распрацоўнікаў гульні.

Стваральнікі збіраюць сродкі на перавыданне дапоўненых «Паўстанцаў». Можна зрабіць перадзамову гульні, абраць адмысловыя лоты або па-іншаму падтрымаць аўтараў. Да гульні плануюць стварыць два дадаткі і нават аднавіць адзін са значакаў з гербам паўстання, якія ў 1863 годзе насілі як знак грамадзянскай жалобы і падтрымкі паўстанцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

13 мая 2025

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025