15 кастрычніка ў Гродне адбыўся Беларуска-Турэцкі рэгіянальны форум з удзелам дэлегацыі з Эскішэхіра. Па выніках ў Гродне збіраюцца стварыць індустрыяльны парк для турэцкіх інвестыцый, паведамляе grodnoinvest.by.
Па выніках было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж адміністрацыяй СЭЗ «Гроднаінвест» і Прамысловай палатай г. Эскішэхір па фарміраванні умоў для развіцця інвестыцыйнай, гандлёва-эканамічнай, турыстычнай і інфармацыйнай дзейнасці. Адбылася кантактна-кааперацыйная біржа, у якой прыняло ўдзел звыш 50 беларускіх і турэцкіх кампаній у сферы машынабудавання і вытворчасці аўтакампанентаў, хімічнай, тэкстыльнай і харчовай галінах, мэблевай вытворчасці і інш.
Турэцкай дэлегацыі прадэманстравалі свабодныя зямельныя ўчасткі і вытворчыя плошчы, вытворчасці прадпрыемстваў-рэзідэнтаў СЭЗ «Конте Спа», «Белкард»,"ЗОВ-ЛенЕВРОМЕБЕЛЬ".
У СЭЗ «Гроднаінвест» паспяхова працуе кампанія з турэцкім капіталам «Европластекс Инвест». Яна рэалізуе праект па стварэнні вертыкальна-інтэграванага комплексу па вытворчасці баваўнянай пражы і вырабаў з яе. Цікавасць узаемнага супрацоўніцтва адлюстроўваецца ў дынаміцы развіцця тавараабароту паміж рэзідэнтамі СЭЗ і Турцыяй. У 2018 годзе ён перавысіў 10 мільёнаў долараў ЗША, што ў 2,7 разы больш у параўнанні з 2017 годам.
Беларускія кампаніі пастаўляюць у Турцыю хімічныя прадукты, мэблю і вырабы дрэваапрацоўкі. З Турцыі пастаўляюцца прадукты з пластмас, бавоўна і трыкатаж, металаканструкцыі, машыны і абсталяванне. Аднымі з лідэраў па экспарце сярод рэзідэнтаў СЭЗ з’яўляюцца СП ЗАТ «Биган», які нядаўна атрымаў сертыфікат «Халяль», і ААТ «Лакокраска».